З 1 сакавіка ўступае ў сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з новаўвядзеннямі так званыя лісты шчасця будуць прыходзіць не толькі за перавышэнне хуткасці і няправільную паркоўку, але і за праезд на чырвоны колер, рух па паласе для грамадскага транспарту, адсутнасць тэхагляду або страхоўкі, паведамляюць «Мінск-навіны».
Пачынаючы з сакавіка таксама будзе падзелена адказнасць за кіраванне транспартным сродкам без пройдзенага дзяржтэхагляду і без страхоўкі ў залежнасці ад прыналежнасці транспартнага сродку. То-бок, калі машына належыць фізічнай асобе, то за дапушчаныя парушэнні будзе адказваць яго ўласнік, а калі юрыдычнай асобе, то непасрэдна юрыдычная асоба.