Бел-чырвона-белы сцяг вядомы з 1917 года, вядома імя яго стваральніка — гэта гістарычныя факты, з якіх трэба зыходзіць, упэўнены гісторык.

— Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал, — кажа Даніловіч. — Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася.

Гісторык згаджаецца, што ўпершыню Беларусь была аб'яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала.

— Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, — кажа гісторык. — Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0