Навука і тэхналогіі

«Разумныя матэрыялы»: бетон і фарбы, што самааднаўляюцца, і нанаробаты ўнутры цела

Складана ўявіць бетонныя масты, якія самі могуць выпраўляць расколіны без умяшальніцтва чалавека, або маленькія механізмы, якія ўводзяцца ў арганізм чалавека, каб лячыць розныя захворванні. Аднак такія тэхналагічныя цуды ўжо становяцца рэальнасцю.

Фота BBC

Спосабаў прымянення разумных матэрыялаў, якія могуць змяняцца і адаптавацца да навакольнага асяроддзя, шмат. Ёсць вялікая імавернасць, што такія матэрыялы зменяць наш лад жыцця, сцвярджаецца ў дакладзе ад Лонданскага каралеўскага таварыства — вядучай навуковай арганізацыі ў Вялікабрытаніі.

Сярод такіх матэрыялаў фарба і бетон, якія могуць самі аднаўляцца. Яны ўжо сталі камерцыйнымі прадуктамі, паведамляе BBC.

«Гэта важнае стагоддзе для нас. Мы пераходзім ад нежывых матэрыялаў да біялагічных. Масты будучыні самі будуць ведаць, што яны пашкоджаныя, і змогуць гэта выпраўляць», — сцвярджае прафесар Марк Мёдаўнік (Mark Miodownik), адзін з аўтараў даклада.

Ёсць два ключавыя падыходы, каб стварыць бетон, які б мог сам аднаўляцца. Можна ўсталёўваць у бетон капсулы, якія трэскаюцца ў адказ на пашкоджанне. З капсул выдзяляецца рэчыва, вядомае як бітум, што мінералізуецца пад уздзеяннем паветра і вады і тым самым запаўняе расколіну.

У другім падыходзе таксама выкарыстоўваюцца капсулы, але ўнутры іх адмысловыя бактэрыі, якія вырабляюць мінеральны кальцыт, што выпраўляе пашкоджанні бетону. Гэту тэхналогію ўжо выкарыстоўваюць на дарогах Вялікабрытаніі.

Матэрыялы, які могуць самі аднаўляцца, будуць таксама прымяняцца ў вытворчасці экранаў смартфонаў, а таксама ў электроніцы.

Яшчэ адна галіна для шырокага прымянення «жывых» матэрыялаў — медыцына. Мікраскапічныя механізмы будуць уводзіцца ў крываток і лячыць захворванні, а таксама збіраць неабходныя звесткі. Такія міні-робаты могуць перасоўвацца з дапамогай маленькіх рухавікоў, якія будуць працаваць у выніку хімічных рэакцый. Такія механізмы змогуць пераносіць лекі ў пэўныя часткі цела, напрыклад, туды, дзе знаходзіцца пухліна.

Разумныя матэрыялы таксама могуць шырока выкарыстоўвацца для пашыву адзення. Напрыклад, матэрыял з дапамогай датчыкаў будзе адчуваць настрой чалавека і адпаведна з ім колер адзення будзе змяняцца.

Асабліва карысным адзенне з разумных матэрыялаў можа стаць для людзей, якія аднаўляюцца пасля аперацыі ці траўмы. Напрыклад, пасля аперацыі на плячы датчыкі з адзення могуць даваць дактарам звесткі, як рухаецца плячо.

У дакладзе таксама адзначаецца, што з распаўсюджаннем разумных матэрыялаў будуць узнікаць этычныя пытанні, а таксама пытанні бяспекі. Такія тэхналогіі будуць працаваць без умяшальніцтва чалавека, а таму ёсць верагоднасць, што яны могуць паводзіць сябе непрадказальным чынам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць