Смаргонцы, якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа — Руслан Валюк.

Смаргонцы, якіх падазравалі ў расклейцы ўлётак. Першы справа — Руслан Валюк.

Напачатку было вядома пра затрыманне Рамуальда Улана і Людмілы Сульжыцкай, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Ілля Петуноў у 16:00 панёс скаргу ў РАУС і не вярнуўся, быў там і затрыманы.

Супрацоўнікі міліцыі таксама прыходзілі за Русланам і Любоўю Валюкамі. Дзяўчыны дома не было, а пра Руслана маці сказала, што яму дрэнна, што яна выклікае яму хуткую.

Затрыманы і Яўген Новік з Сяргеем Траем. Ёсць звесткі, што на затрыманых складаюць пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП.

Нагадаем, суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд у крымінальнай справе Руслана Валюка і Інэсы Маркавай, якіх абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўнікаў міліцыі.

Валюку прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Маркавай — два гады «хатняй хіміі».

Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». У адказ пачулася дружнае «Жыве!». Адразу ж старшыня суда Людміла Пятрова забараніла дзяжурнаму міліцыянеру выпускаць з суда прысутных, а сама выклікала міліцыю. У будынку заблакавалі каля 20 чалавек. Частка іх збегла праз вакно, а дзевяць чалавек, якія засталіся ў судзе, павялі ў мясцовы РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0