Tut.by

Tut.by

Людміла Казак патрабуе адмяніць пастанову па адміністрацыйнай справе, якую Мінюст выкарыстоўвае ў якасці фармальнай нагоды для спынення дзеяння яе адвакацкай ліцэнзіі.

Нагадаем, што ў канцы верасня Людмілу Казак затрымала міліцыя, пасля чаго адвезла ў Цэнтральнае РУУС. На працягу доўгага часу адваката ўтрымлівалі ў пастарунку, на працягу якога падверглі яе асабістаму вобшуку з парушэннем адвакацкай тайны, перашкаджалі ў допуску абаронцаў, не давалі паведаміць аб затрыманні мужу і праінфармаваць кіраўніцтва калегій адвакатаў.

У выніку суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес аштрафаваў яе паводле артыкула 23.4 (Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) на 25 базавых велічынь.

Гэта і стала паставай для рашэння Кваліфікацыйнай камісіі аб пазбаўленні ліцэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0