Фота: «Моцныя навіны»

Падзеі адбываліся 16 жніўня мінулага года. Да флагштока на плошчы Леніна падышлі некалькі пратэстоўцаў. Адзін з іх апусціў сцяг, іншы зняў яго з мацавання, скамячыў і павесіў на агароджу. Замест чырвона-зялёнага сцяга кампанія павесіла нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг.

Па гарачых слядах міліцыянеры затрымалі 23-гадовага мясцовага жыхара. Яго ўжо асудзілі за хуліганства і адправілі на два гады ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Днямі аператыўнікі Гомельскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка падзей — 22-гадовага жыхара абласнога цэнтра.

Завялі крымінальную справу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?