Яны змогуць даражэць толькі на 0,2% на месяц.
Савет міністраў прыняў пастанову №100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці».

У дакуменце, які ўжо ўступіў у сілу, пералічваецца 62 групы тавараў — хлеб, мяса, каўбасы, малако, смятана, тварог, сыры, бульба, кава, гарбата, соль, мыла… Цэны на іх павінны заставацца да канца месяца нязменнымі. А ў наступныя месяцы будзе дазволена павялічваць іх не больш чым на 0,2%.
Апроч таго, складзены спіс з 50 лекаў — ад анальгіна да парацэтамола. Цэны на іх рэгулююцца той жа пастановай.
-
У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый
-
Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют
-
Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек
Каментары