БелТА

БелТА

Расследаванне справы спынілі ў 2019 годзе з-за адсутнасці доказаў, але летам 2020 года яго аднавілі пасля скаргі актрысы. 16 снежня пракуратура выставіла Дэпард'ё абвінавачванні.

Раней газета Le Parisien пісала, што Дэпард'ё як сябар бацькі жанчыны прапанаваў ёй дапамогу ў кар'еры, запрасіў на рэпетыцыю ў свой дом у Парыжы, дзе нібыта згвалтаваў 7 і 13 жніўня 2018 года. Крыніца AFP пацвердзіла, што Дэпард'ё — сябар сям'і актрысы, але, па яе словах, «на сустрэчы не было нічога прафесійнага».

Адвакат акцёра Эрве Тэмім паведаміў AFP, што Жэрар Дэпард'ё знаходзіцца на волі, але пад судовым наглядам. Па яго словах, Дэпард'ё «цалкам адкідае абвінавачванні».

Дэпард'ё, нагадаем, некалькі разоў наведваў Беларусь, у 2019-м ён атрымаў участак зямлі у Лапаровічах пад Мінскам, каб пажыць «сярод сялян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0