Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У МАРГ удакладняюць, што паводле рашэння ўрада юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю, імпартам і продажам тавараў і лекаў, якія трапілі ў спіс сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці,

не змогуць павысіць цэны з 24 па 28 лютага. А з 1 сакавіка — не больш чым на 0,2% да цаны на апошні дзень папярэдняга месяца.

— Асноўная роля ў прыняцці рашэнняў па павышэнні цэн вышэй за ўстаноўленыя межы адводзіцца камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Мэтавая задача рашэння ўрада — гарантыя справядлівых цэн на пазіцыі харчовых тавараў і лекавых сродкаў штодзённага попыту.

У ведамстве дадаюць, што ў пералік уключаны лекі айчыннай вытворчасці, а харчовыя тавары, уключаныя ў пералік, як імпартныя, так і беларускія. Але ў МАРГ зазначаюць, што прадукты у асноўным вырабляюцца ў нашай краіне.

«Рашэнне прынята ў рамках мінімізацыі ўплыву на спажывецкі попыт павелічэння выдаткаў у арганізацый з высокай доляй імпартнага складніку ў сабекошце выпускаемай прадукцыі, росту цэн на тавары крытычнага імпарту, пагаршэнне знешніх умоў вядзення бізнэсу (каранцінныя мерапрыемствы, абмежаванне вывазу асобных тавараў)», — гаворыцца ў паведамленні.

Урад замарожвае цэны на 62 «сацыяльна значныя тавары»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0