Дарадца Ціханоўскай пра пастанову ўрада: «Цэны дубінкамі не паб’еш і ў аўтазак не закінеш»
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў рашэнне ўрада пра замарозку цэн на «сацыяльна значныя тавары».
«Забарона на рост цэн на лекі і базавыя тавары — гэта не першы, але вельмі трывожны званочак. Яны не разумеюць, што цэны дубінкамі не паб’еш і ў аўтазак не закінеш. Далей нас чакае інфляцыя, рост даляра, дэфіцыт тавараў. Эканоміка першай рэагуе на той палітычны крызіс, у які нас загнаў рэжым Лукашэнкі. Ад яго памылак цярпяць людзі», — цытуе словы Вячоркі тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Паводле яго меркавання, адзін выхад — новыя выбары.
Каментары