Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

У цэнтры кліматычнага крызісу знаходзіцца праблема выкідаў вугляроду ў атмасферу, вырашэнне якой шмат у чым залежыць ад чыноўнікаў і ўладальнікаў прадпрыемстваў. Аднак звычайныя людзі таксама спрабуюць вымяраць свой вугляродны след, то-бок тое, колькі вугляроду трапляе ў атмасферу праз іх жыццядзейнасць. Гэта магчыма рабіць праз мабільныя дадаткі Capture i Almond, якія яшчэ і самі прапаноўваюць спосабы паменшыць свой вугляродны след, паведамляе ВВС.

Такія праграмы прапануюць карыстальніку адказаць на пытанні пра свой лад жыцця: месца жыхарства, харчаванне, падарожжы і ўлюбёныя спажывецкія тавары. Але наколькі дакладныя гэтыя дадаткі?

Прафесар Тахсін Джэфры з Каледонскага ўніверсітэта Глазга сумняваецца, што праграмы такога кшталту здольныя падлічыць памер вугляроднага следу ад нашых дзеянняў. Па яе словах, мы спажываем прадукты, вырабленыя ў розных частках свету, то-бок падобныя дадаткі павінны працаваць з надта вялікім памерам звестак. Ці здольныя яны атрымаць дастатковую колькасць патрэбнай інфармацыі пра тое, як выраблены той ці іншы прадукт, каб рабіць высновы? Да таго ж, невядома, як дамагчыся, каб людзі, якія не цікавяцца праблемамі экалогіі, пачалі выкарыстоўваць гэтыя дадаткі.

Тым не менш, праграмы адсочвання вугляроднага следу ўжо інтэгруюцца і ў іншыя сэрвісы, у тым ліку ў банкаўскія. Іх карыстальнікі маюць магчымасць разам з фінансавымі звесткамі атрымліваць інфармацыю пра свой узровень выкідаў вугляроду. Напрыклад, з сістэмай CoGo, адной з тых, што прапануе такі сэрвіс, ужо супрацоўнічаюць каля 35 брытанскіх банкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?