spring96.org

spring96.org

Суддзя Яўген Ерафееў 25 лютага пастанавіў прызнаць Кісялёва вінаватым і пакараў 3 гадамі калоніі.

Менавіта такі тэрмін запатрабаваў пракурор Сцяпашкін на папярэднім судовым пасяджэнні.

Аляксандр Кісялёў — жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Малады чалавек тлумачыў, што быў на мітынгу, рухаўся ў калоне, скандаваў лозунгі, але камянёў не кідаў, гвалт да міліцыі не ўжываў.

Аляксандр зазначаў на судзе, што быў абураны тым, як удзень 9 жніўня затрымалі ягонага непаўналетняга сябра.

«Крычалі лозунгі, гучалі розныя песні. Я падтрымліваў тое, што людзі крычалі, у тым ліку гэта была спроба данесці да міліцыі, каб яны перайшлі на бок пратэстоўцаў. Я хацеў, каб супрацоўнікі міліцыі склалі шчыты і выпусцілі затрыманых», — казаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0