39-гадовы беспрацоўны магілёвец пагражаў сваёй 33-гадовай сужыцельцы выкінуць яе з акна, паведамляе міліцыя.
Мужчына запатрабаваў у сваёй сужыцелькі грошай на выпіўку, аднак тая яму адмовіла. Тады сужыцель праявіў агрэсію і паабяцаў выкінуць яе з акна.
Магіляўчанка перастала пакрываць выхадкі сужыцеля і патэлефанавала па нумары «102».
Супраць мужчыны завялі крымінальную справу.
Каментары