Цела 64-гадовай жанчыны са шматлікімі пашкоджаннямі выявілі днём 13 жніўня 2020 г. у адной з кватэр дома на вул. Гінтаўта. Следчыя высветлілі, што ў гэтай жа кватэры пражываў 41-гадовы сын загінулай, якога затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні забойства.

Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння. Пазней было ўстаноўлена, што ёй было нанесена мінімум 76 удараў. Загінулая мела захворванні апорна-рухальнага апарату, таму не магла супраціўляцца сыну.

Абвінавачаны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання сваёй маці. Нават пасля вызвалення з турмы, па словах суседзяў, ён перыядычна збіваў яе. Мужчына нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем.

Падазраванага абвінавачваюць па п. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 КК («Забойства асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю»). Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.