«Вядома, мы часам спрачаемся, але да канфліктаў справа ніколі не даходзіла і, перакананы, не дойдзе. А праблема ў тым, што вельмі шмат гаворыць па тэлефоне. То некаторы час таму я быў нават вымушаны ўвесці рэжым размоў па тэлефоне: пасля 22.00 была забарона», — распавёў кіраўнік МЗС.

Вера Палякова патлумачыла, што цяпер дома ніхто не размаўляе пасля гэтай гадзіны па тэлефоне, але яна спрабуе выкручвацца, бо пастаноўка новага спектакля патрабуе вялікай працы і пастаяннага кантакту з рэжысёрам. «Я чакаю, пакуль Уладзімір Уладзіміравіч ляжа спаць, і потым я ціхенька ў падвал іду… Але часам ён прачынаецца — і тады ўсё», — прызналася яна.

«Усё ведаем і чуем», — дадаў Уладзімір Макей.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?