Фота МЗС Расіі
Аб гэтым МЗС Расіі паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках.
Восем расіянаў — супрацоўнікі пасольства і члены іх сем'яў — праехалі 32 гадзіны на цягніку, дзве — на аўтобусе і потым пешшу перайшлі на расійскі бок.
«Для гэтага трэба загадзя зрабіць павозку, паставіць яе на рэйкі, размясціць на ёй рэчы, пасадзіць дзяцей — і ў дарогу», — дадалі ў МЗС.
Штурхаць дрызіну прыйшлося больш за кіламетр — да расійскай пагранстанцыі Хасан. Прадстаўлены адміністрацыяй Прыморскага краю аўтобус даставіў дыпламатаў у аэрапорт Уладзівастока.