Грамадства

Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на 2 гады калоніі. З яго знялі абвінавачанне ў кіданні металічнай трубы ў вадамёт

Фота «Радыё Свабода»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 лютага вынеслі прысуд 26-гадоваму палітвязню Яўгену Дзмітрыеву. Абвінавачанне паводле 364 артыкула (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) знялі, яму прызначылі два гады калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках) за падзеі 4 кастрычніка, калі быў зламаны вадамёт, паведамляе spring96.org.

Суддзя — Юлія Густыр, дзяржабвінавачванне — памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Арцём Цвяткоў. Пацярпелымі па справе прызнаныя кіроўцы вадамёта Мікалай Глхатарэнка і Яўген Лашкоўскі.

Паводле абвінавачвання, Яўген Дзмітрыеў 4 кастрычніка быў на несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе стаяў у счэпцы з іншымі грамадзянамі, выходзіў на праезную частку, г. зн. прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 

Яўген Дзмітрыеў віну па арт. 364 КК не прызнаў, а па арт. 342 — прызнаў цалкам.

У апошнім слове ён сказаў: «Я не дрэнны чалавек і ўжо сапраўды не злачынец. Працаваў у структуры МНС пажарным выратавальнікам. Я першы раз у жыцці спатыкнуўся і абавязваюся больш так не паступаць. Хачу звярнуцца да тых, хто прыйшоў сёння мяне падтрымаць, тым, хто падтрымліваў мяне і дапамагаў увесь гэты час: дзякуй усім велізарнае за ўсё, што вы для мяне робіце, ведайце, што я вас усіх вельмі моцна люблю і моцна вас усіх абдымаю, памятаеце, што ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!»

Чытайце таксама:
У Мінску судзяць хлопца, які кінуў металічную трубу ў вадамёт. Але пацярпелыя прэтэнзій не маюць

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць