Спорт

Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару

Сёння на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэзідэнтам НАК абраны Віктар Лукашэнка.

БелТА

Ён з красавіка 2019 года выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе таго ж года быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду.

Аляксандар Лукашэнка ўзначальваў НАК з мая 1997 года.

Пытання перавыбараў, магчыма, не стаяла б, калі б не ціск з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да беларускіх спартоўцаў.

Яшчэ ў снежні выканкам МАК пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі, і ўвёў санкцыі ў дачыненні да НАК Беларусі.

Санкцыі ўключалі забарону Аляксандру Лукашэнку, тагачаснаму кіраўніку НАК, Віктару Лукашэнку, у той час першаму віцэ-прэзідэнту НАК, а таксама іншым членам Выканкама НАК наведваць Токіа-2020 і спыненне любой фінансавай падтрымкі гэтай арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка ў снежні рэзка адрэагаваў на рашэнне МАК: «Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай [старшыня МАК Томас] Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! Удзел у гэтых мерапрыемствах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш — будзеш ворагам».

На апошнім пасяджэнні выканкама МАК, што прайшло 24 лютага, кіраўнік камітэта Томас Бах заявіў, што яны сочаць за сітуацыяй вакол выбараў у НАК Беларусі і ўжо пасля будуць абмяркоўваць свае магчымыя далейшыя дзеянні.

Аляксандр Лукашэнка: Віктар сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць