Фота Надзеі Бужан
Хлопца звалі Парс, яго, сваякоў і знаёмых ізалявалі. Хвароба працякала ў досыць лайтавым рэжыме, хлопец нават вёў анлайны ў сацыяльных сетках.
Потым здарыўся ачаг у Віцебску, у абласны цэнтр хваробу прывезлі з Мілана з дызайнерскай выставы.
20 сакавіка «Наша Ніва» паведаміла пра смерць 58-гадовай Таццяны Хузеевай ад пнеўманіі. Дактары сказалі сваякам пра тое, што ў яе быў каранавірус, але ўлады паспяшаліся абвергнуць гэта.
Першай афіцыйнай ахвярай лічыцца акцёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску Віктар Дашкевіч, які памёр 30 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў.
Гэта пра яго была сказана: «Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго. Мы падазраём, што акрамя пнеўманіі і іншых хвароб, быў і гэты вірус [COVID-19]. Мы ж прасілі. Яму заўтра будзе 80 гадоў, чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы і тым больш працуеш? (…) Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. Бо імунітэт моцны. А ён, небарака, не вытрымаў».
Паводле статыстыкі Мінздароўя, за год зафіксавалі 284 500 выпадкаў каранавіруса (учора 1602), памерлі 1957 чалавек. Статыстыка Мінздароўя пастаянна падвяргалася крытыцы.
З добрых навін — за год распрацаваныя некалькі вакцын.
У Беларусі будуць прышчапляць расійскім «Спутнікам V», яго вытворчасць збіраюцца арганізаваць на «Белмедпрэпаратах», плануецца выпускаць 500 тысяч доз у месяц. Паступіла 100 тысяч кітайскай вакцыны, і, магчыма, будуць яшчэ пастаўкі.