tmz.com

«Абодва сабакі Лэдзі Гагі былі перададзеныя ў мясцовы паліцэйскі ўчастак і шчасліва ўз'ядналіся з яе прадстаўнікамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Французскіх бульдогаў вярнула жанчына, якая знайшла гадаванцаў. У выданні падкрэслілі, што жывёлы не пацярпелі, піша РБК.

Пра тое, што Коджы і Густаў зніклі, Лэдзі Гага паведаміла напярэдадні ў сваім Instagram. У пасце яна паабяцала заплаціць $500 тысяч за бяспечнае вяртанне гадаванцаў.

Сабакі былі выкрадзеныя, калі іх выгульваў памочнік Гагі Раян Фішэр. Зламыснікі стрэлілі яму ў грудзі і забралі сабак. Яшчэ адзін французскі бульдог паспеў збегчы. Яго выявілі побач з Фішэрам, які пазней быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.