Фота Надзеі Бужан
«Піша шмат людзей, якія пастанавілі размаўляць (альбо весці акаўнты) па-беларуску. Бачу за гэтым глыбінны зрух. Час бяспамяцтва скончыўся. Цяпер беларусы з беларусамі маюць размаўляць паміж сабой па-беларуску. І кропка.
Бо быць народам — гэта азначае і размаўляць па-свойму. Бо зло трэба перамагаць дабром. Бо час мату заканчваецца — пачынаецца час мовы.
За апошнія дзесяць дзён атрымаў пад сто лістоў — і толькі адзін з віншаваннем з «23 феўраля», — напісаў Павел.
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня, амаль дзевяць месяцаў.