Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан паведаміў, што атрымаў прышчэпку ад каранавіруса кітайскай вакцынай Sinopharm.

Пра гэта ён напісаў у сваім Facebook, апублікаваўшы фота з медыцынскага кабінета.

Орбан пракаментаваў фота словамі «Я вакцынаваны».

Венгрыя стала першай краінай Еўрапейскага Саюза, якая распачала вакцынацыю кітайскай вакцынай Sinopharm.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0