«Маё меркаванне, як грамадзяніна, бацькі, мужа, як чалавека, які жыве ў грамадстве, такое, што на сённяшні дзень ва ўсіх гарадах рэспублікі, а не толькі ў Мінску, людзі адчуваюць сябе абароненымі. Да нас вельмі шмат людзей звяртаецца па розных пытаннях, нават па тых, якія не зусім датычацца міліцыі, але мы рэагуем на ўсё і даволі аператыўна, бо калі да нас звяртаюцца людзі, значыць мы ім патрэбныя», — адзначыў кіраўнік ведамства. Ён падкрэсліў, што сёння сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем, забяспечваецца бяспека грамадзян і ахова грамадскага парадку на вуліцах гарадоў Беларусі.

«Адбыліся пэўныя падзеі ў жніўні мінулага года. Тады мы больш надавалі ўвагі забеспячэнню грамадскай бяспекі і парадку на вуліцах, але супрацоўнікі органаў унутраных спраў, нягледзячы на вялікую нагрузку і групавыя парушэнні грамадскага парадку, працягвалі выконваць усе задачы, якія стаяць перад міліцыяй», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0