БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, піша БелТА.

Лукашэнка лічыць, што трэба звяртаць увагу на цэнаўтварэнне не толькі ў дачыненні да тавараў штодзённага попыту.

«Мы павінны іх бачыць. Гэта ж не справа, што мы там 60 пазіцый узялі пад кантроль. Ведаеце, малако ўзялі пад кантроль, будзем прытрымлівацца. А вось алей — хай расце любымі тэмпамі цана? А што, нашы людзі алей не ўжываюць? Таму і тут трэба паглядаць на цэнаўтварэнне. Трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння, каб гэта нармальна выглядала, каб не рэтраградамі нейкімі былі. Каб сапраўды дэфіцыт не стварыць, але і каб людзі бачылі, што няма неабгрунтаванага росту цэн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0