Мільярдэр назваў цудам хуткае стварэнне вакцын і разгортванне імунізацыі і выказаў здагадку, што ЗША змогуць вярнуцца да амаль дакаранавірусай сітуацыі ўжо восенню, аднак для перамогі над вірусам неабходна ўносіць большы ўклад у глабальную барацьбу з COVID-19 і распаўсюджваць вакцыну.
Ён падкрэсліў, што цяпер прэпараты атрымліваюць у асноўным багатыя краіны, і яго фонд заклапочаны гэтай праблемай.
Па словах прадпрымальніка, з'яўленне новых штамаў віруса і паўторнае заражэнне могуць прывесці да таго, што на барацьбу з захворваннем у чалавецтва сыдзе ўвесь 2022 год. Каб перамагчы вірус у максімальна сціслыя тэрміны, меры павінны быць больш эфектыўныя.