Кіраўніка АГП Мікалая Казлова забралі на Акрэсціна адбываць адміністрацыйнае пакаранне. Раней яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Яго выклікалі ў Партызанскае РУУС для складання ўжо трэцяга пратакола за «непадпарадкаванне» — за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні па «справе Каардынацыйнай рады». Але з РУУС ён не выйшаў.

Таксама палітыка ў сераду чакае новы суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0