Віктар Лукашэнка на пасяджэнні НАК. Фота Ройтэрз

Віктар Лукашэнка на пасяджэнні НАК. Фота Ройтэрз

У закрытай сістэме, як беларуская, аб зменах, як і аб хваробах, на версе ўлады даводзіцца здагадвацца па ўскосных фактах.

Віктар Лукашэнка не быў заўважны і ў жніўні — кастрычніку, калі краіна паднялася, каб паказаць сваю стому і жаданне змен. Віктар не біў дзверы дубінкай у пагоні за дэманстрантамі, як Карпянкоў, не засвяціўся ў сафары па дварах, як Эйсмант і Баскаў, не выступаў з грознымі заявамі, як Кубракоў, Казакевіч і Церцель, не «размаўляў» з Ціханоўскай і Калеснікавай, як тройка генералаў. Віктар, здаецца, за тыя некалькі месяцаў толькі раз з’явіўся на публіцы падчас велапрабегу і на пытанне прапагандыста з ТБ адказаў стрыманым, на фоне таго, што цяпер гучыць з вуснаў генералаў і з экранаў, заклікам да адзінства і супакаення.

У Мінску папаўзлі чуткі, што Віктар Лукашэнка трапіў у няласку, бо ў жніўні выступіў за перамовы, а не за рэпрэсіі.

Абгрунтаванне, што памочнік прэзідэнта не можа спалучаць дзейнасці з прэзідэнцтвам у НАК, выклікае ўсмешку, асабліва ў перыяд, калі, як пачуў ужо і глухі, «не да законаў».

НАК сам сабой — малаўплывовая пасада.

За адстаўкай Віктара Лукашэнкі можа крыцца штосьці, чаго мы пакуль не ведаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0