Рэдакцыя «Бінокля» / binkl.by

Рэдакцыя «Бінокля» / binkl.by

«Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус, — распавядае галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч. — Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы».

26 студзеня ў офіс да Гарашчанкі, які знаходзіцца побач з рэдакцыяй «Бінокля», прыходзілі сілавікі. У межах праверкі праводзіліся «агляды», у тым ліку і дома. Па выніках былі забраныя дакументы, пячаткі, камп'ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы (гаворка ішла пра справу «аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры»).

Сайт і тг-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?