2 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер заходні ўмераны да парывістага, па поўначы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +3..+9°С.

Сёння ў Мінску: воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны да парывістага. Раніцай тэмпература паветра +2..+4°С, днём +4..+6°С, увечары +1..+3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0