Па словах Герасімава, работнікі, якія атрымліваюць «шэрыя» заробкі могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым, калі чалавек паведаміць кантралюючым органам аб тым, што яго працадаўца плаціць зарплату ў канвертах, ён будзе вызвалены ад адказнасці.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб адміністрацыйнай адказнасці.

Над выяўленнем такіх фактаў, распавёў Герасімаў, КДК працуе сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах.

Разгледзець пытанне аб увядзенні адказнасці за атрыманне заробкаў «у канвертах» у панядзелак на сустрэчы з Герасімавым прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

— Трэба раз і назаўжды спыніць гэтую гадаўку, каб гэтая гідра ніколі галаву ў нас не падняла. Я не скажу, што ў нас гэта квітнее, але гэта ёсць. І нават на мяне выходзяць асобныя камерсанты, бізнэсмены і скардзяцца: вось мы плацім па ведамасці, усё як мае быць (і ад гэтага ж налічэнне ідзе ў сацыяльныя фонды). А вось там не плацяць. Нават называюць канкрэтныя фірмы, — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0