«Тэма «трансферу ўлады» ў Беларусі на перамовах у Сочы не абмяркоўвалася, як ужо паспелі напісаць у некаторых СМІ.

«Ніякага трансферу быць у Беларусі не можа. Я ўжо сказаў: ніякія дзеці, ніякія ўнукі і праўнукі не могуць пасля прэзідэнта Лукашэнкі прэтэндаваць на гэтую пасаду. Усё будзе па Канстытуцыі і законе. Канстытуцыю мы прымем, як я казаў, у студзені-лютым наступнага года. Вось і ўвесь трансфер улады. Усе, нават вы ўчатырох (удзельнікі нарады), вы можаце ўдзельнічаць у гэтых выбарах пасля Канстытуцыі — і парламенцкіх, і прэзідэнцкіх», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўнутраная палітыка Беларусі — гэта справа выключна самой Беларусі. «Таму ні аб якім трансферы ўлады мы нават не гаварылі. Гэта было б нават непрыстойна з боку гаспадара гэтай сустрэчы.

Як мы тут будзем наладжваць унутрана сваю краіну, гэта наша справа. Вось знешнюю палітыку, аб чым мы дамаўляліся, мы будзем каардынаваць, як цяпер», — дадаў ён.

БелТА

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0