ЕС уводзіць санкцыі супраць высокапастаўленых расійскіх дзяржаўных чыноўнікаў за зняволенне крамлёўскага крытыка Аляксея Навальнага. Пра гэта даведалася ў аўторак агенцтва DPA.

Адпаведны нарматыўна-прававы акт быў ухвалены ў пісьмовай форме ў аўторак і павінен быць неўзабаве апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС.

Амбасадары краін ЕС зацвердзілі пастанову аб увядзенні санкцый супраць расійскіх грамадзян, якія маюць дачыненне да арышту і зняволення апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Чакалася, што пад санкцыі патрапяць кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, генеральны пракурор Ігар Красноў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў і кіраўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0