Лукашэнка: Ніякага трансферу ўлады ў Беларусі быць не можа

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, на якой прысутнічалі прэм'ер Раман Галочаўнка, міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў.

Офіс Ціханоўскай пра відэа СК: Святлана ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў

Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы радыкальных планаў па захопе будынкаў. Так прэс-сакратар экс-кандыдата ў прэзідэнты Ганна Красуліна пракаментавала паведамленне Следчага камітэта.

Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі. Арцём Сарокін атрымаў два гады з адтэрміноўкай

2 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска агучыў вырак доктару Арцёму Сарокіну і журналістцы Кацярыне Барысевіч. 

Што адбываецца з «Байполам»? Чаму аб’яднанне пакінуў яго сузаснавальнік?

Самыя розныя чуткі апошнім часам даходзяць са стану «Байпола» (BYPOL). Гэтае аб’яднанне ўтварылі былыя супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў, якія сышлі з працы пасля жнівеньскіх падзей. «Наша Ніва» паспрабавала разабрацца, што цяпер робіцца ўнутры гэтай суполкі.

Прыйшоў ГУБАЗіК, пытаўся пра супрацоўніцтва са Сцяпанам Пуцілам. Што за затрыманні былі ў інтэрнаце БДУ?

Сёння ў Мінску прайшлі затрыманні актывістаў і адміністратараў тэлеграм-чатаў. Сярод затрыманых аказаліся магістранты гістфака БДУ — Аляксандр Паршанкоў і Аляксандр Новікаў. Паршанкова праз нейкі час адпусцілі, ён распавёў «Нашай Ніве», што адбывалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0