Фота Сямёна Левага
Варта было толькі падзьмуць першаму цёпламу ветру, як Альжуся, не затрымліваючыся на ўрадлівых далінах Фесалонікаў і Іракліі, перасекла ўсю Грэцыю, пераляцела заснежаныя яшчэ Пірыны і ўзяла кірунак на паўночны ўсход над тэрыторыяй Балгарыі, паведамляюць ptushki.org.
Сустрэчны вецер спыніў яе на час у Балканскіх гарах на поўначы краіны. Самы хуткі вясновы пералёт з Грэцыі ў Беларусь доўжыўся 9 дзён.
Палёт Альжусі
Усяго ж у Беларусі ідэнтыфікаваны 21 вялікі арлец (у тым ліку два гібрыды).
Акрамя Альжусі на Балканах сёлета зімуе яшчэ 6 птушак — самкі Дзяніса, Лана, Ждана, Юзэфіна і самцы Блонд і Дубовы. У Ізраілі на сваёй сажалцы рыбгаса ўжо які год праводзіць зіму самец Лядзец.
ptushki.org
У Паўночнай Афрыцы арляцы таксама размеркаваліся па сваім ўлюбёным месцам. Пярун спыніўся на Асуанскім вадасховішчы ў Егіпце. Ціхан пачаў зімоўку ў Судане, а потым традыцыйна пераляцеў на возера Тана ў Эфіопію. Велута, Ждан і новы самец Дзімон з Альманскіх балот зімуюць на мяжы Паўднёвага Судана і Эфіопіі.
Гібрыды Лан і Ляда ляцяць далей за ўсіх — у Паўднёвую Афрыку.
Трэкінг Лана і Ляды