symbal.by
«Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў, — напісаў ён.
Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці.
З сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.
З лета краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.
На сайце крамы вы можаце знайсці інфармацыю, як падтрымаць Symbal.by і іх супрацоўнікаў у такіх жорсткіх умовах.