«Палеская вясна»
Руслан Парфёнаў быў затрыманы 6 жніўня, а назаўтра арыштаваны на 10 сутак. 19 жніўня ён быў зноў затрыманы.
На АНТ быў паказаны сюжэт, у якім Парфёнава абвінавацілі нібыта ў вырабе «вожыкаў» для спынення транспарту. Пры гэтым у ролі Парфёнава паказалі зусім іншага чалавека, нават вонкава не падобнага.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а пракурор запрасіў 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Сёння, 3 сакавіка, на абвяшчэнне прысуду не пускалі.
Вынік — пяць год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.