Фота BBC
Гэтыя віды ўжо былі вядомыя марскім біёлагам, але гэта першы выпадак, калі ў іх заўважылі феномен біялюмінісцэнцыі — уласцівасці жывых арганізмаў вылучаць святло.
Адна з іх, кітэфінавая акула, з’яўляецца найвялікшай хрыбетнай рыбай, якая свеціцца. Удоўжкі яна дасягае 180 сантыметраў, піша BBC.
Біялюмінісцэнцыю таксама заўважылі ў чорных калючых акул і ў паўднёвых калючых акул.
Многія марскія жывёлы, а таксама некаторыя насякомыя могуць вылучаць уласнае святло, але ўпершыню гэтую ўласцівасць выявілі ў буйных акул.
Даследчыкі лічаць, што біялюмінісцэнцыя дапамагае рыбам схавацца ад драпежнікаў ці іншых пагроз.
Біялюмінісцэнцыя дасягаецца дзякуючы тысячам фотафораў (святлоўтваральных клетак), якія размяшчаюцца ў лусцэ акул.