Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу».
У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць занесеныя ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Івацэвічдрэў». Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынгу.
Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.