Фота Сяргея Гудзіліна.
Па словах Аляксандра Шацько, «Белая Русь» стваралася і працавала як палітычная сіла і магла стаць партыяй яшчэ 10 гадоў таму.
«З грамадскай структуры павінна вырасці партыя, — адзначыў намеснік старшыні «Белай Русі». — Мы гаварылі яшчэ ў 2010 годзе і працягваем казаць далей, што ў нас ёсць рабочая назва — Партыя народнага адзінства».
Аляксандр Шацько дадаў, што ў найбліжэйшыя дні адбудзецца з'езд «Белай Русі», і яго ўдзельнікі вызначацца, ці трэба грамадскаму аб'яднанню станавіцца партыяй.