Мінчанку затрымалі на «жаночым маршы» ў верасні. Яе прысудзілі да 9 сутак арышту, нягледзячы на тое, што ў жанчыны было непаўналетняе дзіця. Пасля прысуду яна правяла 2 дні на Акрэсціна і 4 дні ў СІЗА Жодзіна. Толькі пасля гэтага ёй удалося перадаць запіску мужу і звязацца з адвакатам, які абскардзіў рашэнне суда. На другім пасяджэнні прысуд змянілі на папярэджанне.

Пазней жанчына звярнулася ў суд і запатрабавала кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў. Хоць ёй і было кампенсавана ў 10 разоў менш заяўленай сумы, яна лічыць гэта перамогай.

Падставай для заявы ў суд сталі жорсткія ўмовы ў зняволенні. Яна распавядала, што ў камеры адключалі ваду і забіралі матрацы, крычалі, пагражалі сабакамі і запалохвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0