Справа была заведзеная на наступны дзень, аднак яна пылілася і асаблівага значэння ёй ніхто не надаваў. Уладзімір Шыла быў дапытаны яшчэ ў кастрычніку, пасля гэтага ніхто не даставаў справу з архіваў.

Уладзімір Шыла (у цэнтры) з сынамі пасля вызвалення з ізалятару. Жнівень 2020 года

3 сакавіка ў Салігорск прыехаў следчы па асабліва важных справах з Мінску, які на працягу дня (ад 11 да 17) дапытваў Уладзіміра Шылу, а таксама праводзіў вочныя стаўкі з супрацоўнікамі міліцыі, якія давалі паказанні.

Сямёра міліцыянтаў указалі, што Уладзімір Шыла актыўна ўдзельнічаў у пратэстах у Салігорску 9 жніўня.

Пяцёра нават удакладнялі, што ён заклікаў біць шыбы, а таксама штурмаваць будынкі. Спадар Уладзімір кажа, што іх першапачатковыя сведчанні зусім іншымі.

Яшчэ двое міліцыянты адмовіліся казаць, што Шыла заклікаў біць шыбы, у пратаколе засталося «прымаў актыўны ўдзел».

Увечары 3 сакавіка Уладзімір Шыла пакінуў краіну, бо з яго не была ўзятая падпіска аб нявыездзе.

Уладзіміру Шылу 57 гадоў, па прафесіі ён інжынер, сябра руху «За Свабоду». Бацька бізнэсменаў і былых маладафронтаўцаў Івана і Іллі Шылы. Пасля 9 жніўня 2020 адбыў 55 сутак адміністрацыйнага арышту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?