Грамадства

Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі выступіў супраць разрыву кантракта Yara з «Беларуськаліем»

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) выступіў супраць прымусу нарвэскай кампаніі Yara International разарваць кантракт з ААТ «Беларуськалій, паведамляе Радыё Свабода.

У прынятай 3 сакавіка заяве выканаўчага камітэту БКДП гаворыцца, што БКДП зацікаўлены ў дзейнасьці Yara International на беларускім рынку, бо кампанія ёсьць «узорам паводзінаў сацыяльна адказнай кампаніі», і апроч Yara «ніводная з замежных кампаній, якія працуюць у Беларусі, не кіруецца кодэксам этыкі бізнэсу і ня ставіць перад беларускімі партнэрамі ў якасьці безумоўных умоваў, неабходных для далейшага працягу супрацоўніцтва, захаваньне імі правоў чалавека і правоў працоўных».

Паводле БКДП, занятая кіраўніцтвам Yara пазыцыя на перамовах з адміністрацыямі «Беларуськалію» і Беларускай калійнай кампаніі ўжо «пачынае прыносіць свой плён»: кіраўніцтва «Беларуськалію» «вымушана заявіць пра гатоўнасьць прыняць экспэртаў па бясьпецы працы», працягваюцца «небеспасьпяховыя» перамовы аб аднаўленьні на працы ўдзельнікаў страйку, якія хочуць аднавіцца, таксама адміністрацыя пачала выплаты кампэнсацый страйкоўцам.

У БКДП перакананыя, што «альтэрнатывы прынцыповай пазыцыі Yara International няма», а «шальмаваньне кампаніі, аднясеньне яе да ліку памагатых кіроўнага беларускага рэжыму, ня толькі не адпавядае рэчаіснасьці, але і пераходзіць межы дазволенага». У заяве выканкам БКДП патрабуе спыніць «цкаваньне Yara International, маніпуляцыі грамадзкай думкай, уцягваньне ў кампанію па яе дыскрэдытацыі грамадзян краіны і замежных дыяспар» і прыносіць прабачэньні кіраўніцтву Yara.

Таксама ў заяве заклікаюць іншыя замежныя кампаніі, якія працуюць у Беларусі, «рушыць усьлед прыкладу Yara International і ўзяць за аснову сваёй прысутнасьці ў Беларусі кодэкс этыкі бізнэсу, зрабіць умовай працягу супрацоўніцтва зь беларускімі партнэрамі захаваньне імі правоў чалавека і правоў працоўных».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць