Ціханоўская: Мы спрабавалі ўстанавіць кантакт з Крамлём, нам ніхто не адказаў
Беларуская апазіцыя спрабавала выйсці на кантакт з Крамлём, аднак з боку Масквы адказу не было. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю швейцарскай газеце Tagesanzeiger.
«На працягу многіх тыдняў мы спрабавалі ўстанавіць кантакт з Крамлём. Нам ніхто не адказаў», — сказала Ціханоўская.
Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка атрымлівае падтрымку з Масквы, але прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін шукае магчымасць «зрабіць так, каб Лукашэнка змог сысці і каб гэта не выглядала як перамога народа», выказала здагадку палітык.
Каментары