СК

СК

З моманту постэлектаральных падзей 2020 года ў Беларусі распачата 2407 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. У гэтую лічбу ўключаны ўсе «палітычныя» справы — ад надпісаў на будынках да прымянення гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў.

Нагадаем, тыднем раней Іван Наскевіч паведаміў, што распачата і расследуецца больш за 2300 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці.

Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак на 9 верасня 2020 года, у Следчы камітэт Беларусі паступіла больш за 1800 скаргаў ад грамадзян на катаванні і незаконнае ўжыванне фізічнага гвалту з боку праваахоўнікаў. Па стане на 31 снежня 2020 года ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0