Прэм'ера новага фільма «Лукашэнка. Залатое дно» адбылася ў ютуб-канале Сцяпана Пуцілы 8 сакавіка а 18-й. Да наступнай раніцы відэа набрала больш за мільён праглядаў.
Большасць зместу фільма — гэта кампіляцыя фактаў, раней вядомых палітызаванай аўдыторыі. Але для людзей, якія сталі цікавіцца сітуацыяй у Беларусі толькі апошнім часам, гэта інфармацыя будзе цікавай.