Груз мазуту аб'ёмам 3,6 тыс. тон прыбыў на ПНТ па чыгунцы, паведамляе «Інтэрфакс».

«Паводле ўмоў дамовы гарантаваны аб'ём паставак нафтапрадуктаў на ПНТ у 2021 годзе складзе 680 тыс. тон мазуту і 130 тыс. тон сумесевай алівы», — сказалі ў прэс-службе.

Нагадаем, што Расія і Беларусь 19 лютага падпісалі пагадненне аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах. Пагадненне прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі больш за 9,8 млн тон мазуту, бензіну і аліва ў расійскіх партах на Балтыцы ў 2021-2023 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0