З 1 студзеня ў Беларусі мінімальны заробак вырас да 400 рублёў. Гэта за вылікам падаходнага падатку складае ў эквіваленце 110 еўра.

Для параўнання: ва Украіне мінімальны заробак цяпер чыстымі 142 еўра, у Малдове — 119.

А ў тых краінах, якія ўзялі курс на Еўрасаюз яшчэ ад 1990-х, заробкі нашмат вышэйшыя, чым у нас. У Польшчы мінімальны заробак чыстымі складае 442 еўра, у Літве — 468, у Латвіі — 418, у Эстоніі — 546. Нават у некалі найбяднейшай Албаніі ён складае 246 еўра — у два з гакам разы больш, чым у Беларусі.

Крыніца: Вікіпедыя, мінімальныя заробкі па краінах

Крыніца: Вікіпедыя, мінімальныя заробкі па краінах

Мінімальны заробак вызначаецца дзяржавай з мэтай абароны самых бедных слаёў насельніцтва, людзей, занятых у некваліфікаванай працы. У некаторых краінах ён устаноўлены пагадзінна, у іншых — памесячна.

У Нямеччыне мінімальны заробак чыстымі складае 1221 еўра за месяц, у Расіі — 120.

Рэальныя даходы насельніцтва ў розных краінах супастаўляць цяжка, бо яны залежаць не толькі ад памеру заробкаў, але і ўзроўню цэн і дзяржаўных субсідый. Акрамя таго, у краінах з большай доляй прыватнага сектару заробкі складаюць меншую долю ў даходах, а даходы ад бізнэсу, акцый, зямлі, здачы ў арэнду — большую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0