«Зніжэнне працэнтнай стаўкі і, нарэшце, яе поўная адмена — патрабаванне як ісламу, так і розуму — напісаў ён у сваім Twitter. — У краінах з моцнай эканомікай працэнтныя стаўкі складаюць ад 0 да 1%»

Турэцкая ліра ўпала пасля нечаканай адстаўкі кіраўніка цэнтральнага банка краіны ў пятніцу, 20 сакавіка. У панядзелак, 22 сакавіка, падзенне курсу ліры да даляра перавышала 15%. Падчас таргоў турэцкая валюта таннела да 8,485 за даляр. У пятніцу, 19 сакавіка, курс знаходзіўся на ўзроўні 7,2185. Да канца панядзелка валюта адыграла частку страт у адносінах да даляра і закрылася зніжэннем на 7,5%.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган звольніў кіраўніка ЦБ Наджы Агбала праз два дні пасля таго, як рэгулятар павысіў ключавую стаўку з 17 да 19%. У Цэнтрабанку Турцыі заявілі, што жорсткая грашова-крэдытная палітыка будзе захоўвацца да таго часу, пакуль інфляцыю, якая дасягнула ў краіне 15,6%, не атрымаецца ўзяць пад кантроль. Прэзідэнт Турцыі неаднаразова выступаў супраць павышэння ставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0