23 сакавіка, праходзячы канал, кантэйнеравоз сеў на мель. Гэта адбылося, бо судна адхілілася ад курсу з-за моцнага ветру, заявіла тайваньская кампанія Evergreen Marine, якая зафрахтавала кантэйнеравоз.
Каб зняць кантэйнеравоз з мелі, можа спатрэбіцца некалькі дзён. У выніку здарэння ўжо ёсць чарга з больш чым 100 судоў, якія чакаюць магчымасці прайсці Суэцкі канал.
Суэцкі канал у Егіпце даўжынёй 193 кіламетры злучае Міжземнае і Чырвонае мора. Гэта адзін з найважнейшых гандлёвых шляхоў у свеце, праз яго праходзіць каля 10% міжнароднага гандлю.
У 2020 годзе праз канал прайшлі амаль 19 тысяч судоў; гэта прынесла Егіпту каля 5,6 мільярда даляраў.
Раней караблі ўжо неаднаразова выпадкова садзіліся на мель, праходзячы Суэцкі канал. У выніку адной з самых працяглых затрымак у 2004 годзе канал быў заблакаваны тры дні.