Такую сцэну назіралі сёння ў парку Янкі Купалы. Хлопец стаяў на парапеце з боку ракі і гатовы быў скокнуць у Свіслач, каб пазбегнуць затрымання. 

Пасля на мосце стаялі бусы, а ратавальнікі свяцілі ліхтарамі ў ваду, паведамляюць відавочцы.

Падобныя выпадкі ўжо здараліся ў часе акцый пратэсту восені 2020-га:

Хлопец расказаў, як скочыў у Свіслач падчас разгону: «Далі плед і адвезлі на другі бераг»

Паводле інфармацыі Tut.by, хлопца знялі з парапета і адвялі ў машыну міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0